include_once("common_lab_header.php");
Excerpt for Вілейскі павет by , available in its entirety at Smashwords



Вілейскі павет



гісторыка-краязнаўчы гадавік




Усе правы абаронены. Ніякая частка гэтага выдання не падлягае адлюстраванню, капіяванню, захаванню ў базах дадзеных альбо пошукавых сістэмах, распаўсюджванню любымі магчымымі сродкамі і спосабамі без папярэдняга пісьмовага дазволу праваўладальніка.


Укладальнікі

Сяргей Макарэвіч, Дзяніс Канецкі


Электронная кніга падрыхтавана па выданні:


Вілейскі павет: гісторыка-краязнаўчы гадавік / Укл. С. Макарэвіч, Д. Канецкі. — Мінск : Галіяфы, 2014. — 182 с.


ISBN 978-985-7021-45-1.


“Вілейскі павет” — гісторыка-краязнаўчы гадавік, які будзе знаёміць з гісторыяй пэўнага рэгіёна — Вілейшчынай. Гэта пляцоўка для даследчыкаў — падзяліцца сваімі адкрыццямі, а для чытачоў — атрымаць займальнае і пазнавальнае чытанне пра край.




© Афармленне.  Галіяфы, 2014

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2017

АД УКЛАДАЛЬНІКАЎ

Чаму мы вырашылі рабіць гісторыка-краязнаўчы гадавік? Каб акумуляваць веды пра наш край, скажам так, у адным месцы — пад адной вокладкай. Расцярушаныя асобныя публікацыі па газетах, часопісах, сайтах знікаюць у вялізных масівах інфармацыі. Часам, каб адшукаць пэўны артыкул, даводзіцца гартаць сотні старонак.

Такі зборнік павінен стаць пляцоўкай для абмену матэрыяламі краязнаўцаў, прафесійных гісторыкаў музейшчыкаў па Вілейшчыне. Пошукі і знаходкі, радаводы, ураджэнцы і тыя, хто тут жыў, паўстанні і войны... Але гэта не толькі публікацыя новых тэкстаў, але і перадрук тых, што выходзілі ў свет даўно, на замежных мовах (будзе рабіцца пераклад на беларускую). Будуць публікавацца ўспаміны, архіўныя дакументы, лісты, дзённікі... I калі адны на старонках зборніка знойдуць для сябе займальнае чытанне, то іншыя — матэрыялы для сваіх краязнаўчых пошукаў.

На жаль, па гісторыі Вілейскага краю рэдка друкуюцца кнігі, зборнікі. I гэта таксама ў пэўнай ступені падштурхнула заняцца выдавецкай справай. А калі вынік сваёй працы можна патрымаць у руках, спадзяемся, адбудзецца і новы штуршок у краязнаўчых пошуках.

Чаму “Вілейскі павет”? гэта адначасова адлюстраванне пэўнага гістарызму і тэрытарыяльнай прыналежнасці. Вілейка і Вілейскі раён у сучасных межах сфарміраваліся ў XX стагоддзі. А што было раней? Стагоддзе, два, тры, пяцьсот гадоў таму? Межы пастаянна змяняліся. А каб сабраць гісторыю ў адну карціну, трэба прасачыць і за гісторыяй сумежных тэрыторый. Тым болын, што многія паселішчы належылі да нашага краю.

Для чаш гэта трэба? Няхай бы не псавалі паперы, а ў мэтах захавання цэлымі дзясяткаў дрэваў рабілі ўсё ў электронным выглядзе. Але ўкладальнікі гадавіка, як кансерватары, лічаць, што такім чынам захаваць памяць прасцей. Сервер, на якім будзе размешчаны элеткронны альманах, недаўгавечны. Рана ці позна (вялікая верагоднасць) ён сапсуецца. А на паперы — як паказвае наяўнасць архіваў і бібліятэк — дакументы захоўваюцца стагоддзямі.

Чым новае выданне будзе адрознівацца ад падобных у рэгіёне? Выданне не павінна сталь канкурэнтам для “Куфэрка Віленшчыны” альбо “Волата”. Мы — сябры! Бо робім агульную справу. Адрозненне будзе ў змесце. Да прыкладу, у Гродне выдаецца не менш за тры падобныя выданні: “Гарадзенскі палімпсест”, “Гарадзенскі гадавік”, “Горад Святога Губерта”.

Хто гэтым займаецца? Тыя, хто любіць край. Канкрэтныя прозвішчы ўкладальнікаў і аўтараў вы ўбачыце ўжо ў гэтым выпуску.

Калі вы маеце матэрыялы, звязаныя з Вілейшчынай, можаце дасылаць ужо цяпер. Хочаце падзяліцца гісторыяй свайго роду — пішыце. Бо гісторыя краю складаецца менавіта з жыццяў кожнага з нас. Пішыце на viliejskipaviet@gmail.com.

Збірайце і пашырайце веды пра наш край!

ПУБЛІКАЦЫІ. ПОШУКІ I ЗНАХОДКІ

Мяцежны 1863 год 

Дзмітрый Хаценчык, Дзяніс Канецкі

19 лютага (2 сакавіка) 1855 года расійскі трон заняў новы самадзержца — Аляксандр II. Такія аб’ектыўныя народы як параза Расіі ў Крымскай вайне 1853-1856, крызіс у эканамічным развіцці краіны, магчымы рэвалюцыйны выбух у вёсцы прымусілі яго здзейсніць шэраг сур’ёзных рэформ. Як ён казаў сваім найбліжэйшым паплечнікам, лепш зрабіць рэформы «зверху», чым чакаць, калі яны адбудуцца «знізу».

Адной з такіх рэформ была адмена прыгоннага права, якую абвясцілі 2 сакавіка 1861. Згодна з ёй, сяляне расійскіх губерняў вызваляліся ад панскага рабства і за выкуп атрымлівалі надзелы зямлі. Але частка гэтага маніфесту, якая датычыць надзелу зямлёй, не распаўсюджвалася на абшары Польшчы, Паўночна-Заходняга краю (Беларусь і Літва) і Паўднёва-Заходняга краю (Правабярэжная Украіна).

Незадаволенасць сялянства такой рэформай прыводзіла да сялянскіх бунтаў, якія адбываліся і на тэрыторыі Вілейскага павета. Напрыклад, 26 верасня 1861 года ў маёнтках Спягла і Чурлёны, якія належалі панне Бачкоўскай, адбыўся падобны бунт. Каля Спяглаўскай царквы сабраўся натоўп сялян з навакольных вёсак, якія патрабавалі, каб ім далі зямлю, «як абяцаў маскоўскі цар», ці ў іншым выпадку яны не пойдуць на працу. Каб супакоіць сялян, адмыслова з Вільні прыехаў памочнік губернатара маёр Міхнаў. Ён паспрабаваў пераканаць сялян, што зямлю паабяцалі выключна ў цэнтральных губернях імперыі, а не ў Паўночна-Заходнім краі. Але сяляне не паверылі прамове маёра, і ўлады выкарысталі дапамогу паліцыі і войска, каб разагнаць натоўп. Галоўным завадатарам бунту ў Спягле быў мясцовы жыхар Аляксей Паўлюк. Яго і яшчэ двух актыўных удзельнікаў — Андрэя Лукшу і Юзафа Норку з Лыцавіч — прысудзілі да высылкі ў Сібір.

Таксама буйныя праявы незадаволенасці адбыліся ў маёнтку Любань пана Любанскага, у Іжы і Слабадзе пана Алешы. Мясцовыя ўлады былі вымушаныя прасіць вайсковай падтрымкі. У Іжу прыйшла рота жаўнераў з Вілейкі, а ў Слабаду — вайсковая каманда з Іжы. Менш значныя хваляванні сялян былі ў маёнтку Паняцічы пана Валадкевіча i маёнтку Порса пана Прушынскага. Гэтыя бунты суцішылі мясцовымі сродкамі. Такія жорсткія задушэнні бунтаў з дапамогай вайскоўцаў, а таксама падман сялян царскімі ўладамі ў зямельным пытанні дазволілі далучыць частку сялянства да паўстанцкага руху. Па ўспамінах удзельніка паўстання на Вілейшчыне Эўгенноша Кавалеўскага, сяляне складалі 18-20% ад агульнай колькасці аддзела Вінцэнта Козел-Паклеўскага (гэта пятая частка!). Такія ж лічбы ўдзелу сялянства ў паўстанні падаюць і сучасныя гісторыкі. Але той жа Кавалеўскі піша, што болыпасць сялян займала пазіцыю чакання.

Адносіны сялянства да паўстання добра адлюстроўваюць словы фурмана, якога нанялі паўстанцы. «Вы, паночкі, толькі некалькі разоў перамажыце, тады ўжо і мы далучымся», — казаў гэты просты селянін.

Яшчэ адным рухавіком паўстанцкага ўздыму на той час былі ветэраны папярэдняга паўстання. У1856 цар Аляксандр II падпісаў амністыю для ўдзельнікаў паўстання 1831, якія былі ў высылцы ў Расіі ці ў жаўнерах у царскім войску. Такім чынам цар хацеў улагодзіць мяцежных палякаў, але атрымалася наадварот. Па амністыі на радзіму вярнуліся каля 9 тысяч былых інсургентаў (але не ўсе). Яны былі ўжо людзьмі сталага ўзросту, але досыць пакрыўджаныя расійскімі ўладамі і да таго ж сапраўднымі патрыётамі, якія актыўна далучыліся да падрыхтоўкі новага паўстання.

Дарэчы, паўстанцкае войска Вілейскага павета, якім кіраваў вілейскі маршалак Станіслаў Радзішэўскі, у 1831 налічвала 3,3 тыс. чалавек і мела нават сваю артылерыю. Таму ветэраны былі значнай сілай, якая дапамагала паўстанню 1863, а частка з іх брала асабісты ўдзел ва ўзброеным супраціве.

Вядома ж, значную ролю ў паўстанцкім руху адыграла каталіцкая царква. Вось што піша Францішак Сяліцкі ў сваёй кнізе « Даўгінаўска-Крывіцка-Будслаўскі рэгіён на колішняй Віленшчыне. Гістарычны агляд» пра падзеі таго часу: «У 1861 годзе на землях Віленшчыны пачаў развівацца паўстанцкі pyx. Вінцэнты Козел-Паклеўскі (1838-1863) праводзіў прапаганду незалежнасці. У 1862 ён быў прызначаны цывільным паўстанцкім кіраўніком Вілейскага павета, а пазней ваенным. Таксама шляхецкая моладзь з гэтых мясцін, якая навучалася ў Маскве і Пецярбургу, у час вакацый 1861 года арганізавала патрыятычную маніфестацыю, між іншым, праз спевы ў касцёлах забароненага царскімі ўладамі гімна «Boże, coś Polskę». Сярод прозвішчаў студэнтаў што фігуруюць у следчых пратаколах, сустракаем Уладзіслава Акушку, сына землеўладальніка з-пад Будслава.

Спачатку паўстанцкаму руху спрыяла не толькі мясцовае каталіцкае насельніцтва, але таксама і праваслаўнае, што памятала яшчэ 1839 год, калі яго сілай вымушалі пераходзіць з уніі ў праваслаўе. Як пісаў у 1861 польска-літоўскі літаратар Мікалай Акялевіч, што беларускі люд «ходзіць у царкву, але дома мовіць пацеры па-польску; моліцца да Маці Боскай Вастрабрамскай і Чанстахоўскай і вітаецца таксама гаворачы “пахвалёны”, паводле рымска-каталіцкага звычаю». Нават праваслаўныя святары-беларусы былі ў той час яшчэ вельмі спаланізаваныя. Вядомы расійскі кансерватар Іван Аксакаў, калі пісаў у 1863 аб пануючых на Беларусі стасунках, з жахам сцвярджаў, што «родная, хатняя мова праваслаўных расійскіх (!) святароў ёсць польская мова», і дадаваў, што робіцца гэта так «нам, расіянам, на ганьбу, палякам на радасць і пацеху». Аж да студзеньскага паўстання царскія ўлады глядзелі праз пальцы на тое, што частка ўніятаў, пазбаўленая сваіх святароў, звярталася па рэлігійныя паслугі да каталіцкіх пробашчаў. Толькі пасля ўціхамірання паўстання ўрад модна ўзяўся за русіфікацыю беларускага праваслаўнага кліру, а таксама вернікаў.

Як сцвярджаў Оскар Колберг, у 1863 здараліся выпадкі, праўда, не часта, што беларускае праваслаўнае духавенства брала ўдзел у паўстанні, «адкрыта схіляючы люд на прадмет польскай справы або робячы гэта азіраючыся».

Але аўтар крыху памыліўся. Цывільным кіраўніком Вілейскага павета падчас паўстання быў Канстанты Тукала (ці Тукайла), уладальнік маёнтка Асцюковічы. Дый вайсковым кіраўніком адразу быў Ян Козел-Паклеўскі, старэйшы брат Вінцэнта. I толькі калі жандарскі пераслед вымусіў Яна з’ехаць з Вілейшчыны, пасаду вайсковага кіраўніка павета атрымаў Вінцэнт. Камісарам Вілейскага павета быў прызначаны настаўнік матэматыкі з Маладзечна Зыгмунд Палітоўскі, а яго намеснікам — Ігнат Куроўскі.

Галоўнай задачай канспіратыўнай паўстанцкай улады была падрыхтоўка павета да паўстання: збор грошай, нарыхтоўка зброі і вайсковага рыштунку, а таксама фарміраванне паўстанцкіх аддзелаў. Падаткі на патрэбы паўстанцаў збіраў цывільны кіраўнік павета К. Тукала, а дапамагалі яму ў гэтым Я. Багдановіч i М. Свентажэцкі. Падатак складаў 10-15 капеек з морга зямлі, якая была ва ўласнасці мясцовай шляхты.

Вайсковы кіраўнік павета, спачатку Ян Козел-Паклеўскі, а з лютага 1863 яго брат Вінцэнт, займаліся нарыхтоўкай зброі і агітацыяй у паўстанцкія аддзелы. Па ўспамінах Э. Кавалеўскага, шляхецкая моладзь з задавальненнем запісвалася ў паўстанцы. Наогул, у шляхецкіх маёнтках і дворыках панаваў узняты настрой, чакалі нечага вялікага. Нават жанчыны ў патрыятычным узрушэнні самі выпраўлялі сваіх мужоў братоў і сыноў у паўстанцкія аддзелы, збіраючы ім адзежу, бінты, харч і ўсё, што патрэбна вайскоўцам у паходзе. А вось са зброяй было не так добра. Акрамя некалькіх сучасных штуцараў зброю паўстанцаў складалі паляўнічыя стрэльбы ды старыя пістолі, а яшчэ дзедаўскія шаблі і палашы.

Вось у такім стане Вілейскі павет сустрэў год 1863, а з ім і пачатак паўстання.

У Дзвіноскіх лясах. Пачатак партызанкі

У ноч з 22 на 23 студзеня 1863 у Польшчы пачалося паўстанне. 1 лютага Літоўскі правінцыйны камітэт абвясціў свой маніфест, але пачатак узброенай барацьбы быў прызначаны на 15 красавіка (па ст. ст.). На Міншчыне баявыя дзеянні паўстанцаў пачаліся 19 красавіка (хоць яшчэ 21 сакавіка адбыўся бой паўстанцаў з царскімі войскамі ў маёнтку Свечкі, што каля Краснага). Дзесьці ў гэты ж час распачалася партызанка аддзела Вінцэнта Козел-Паклеўскага на Вілейшчыне.

Козел-Паклеўскі абраў месцам збору свайго аддзела гушчары Дзвіноскай пушчы на памежжы Вілейскага і Барысаўскага паветаў (цяпер гэта Лагойскі раён). Як адзначаецца ў гістарычных крыніцах, 20 красавіка (ст. ст.) да яго аддзела далучыліся групоўка штабс-капітана Мельхіёра Чыжыка, якая налічвала 78 паўстанцаў з Барысаўскага павета, і групоўка Сухоцкага, якая складалася з 40 віляйчан. Такім чынам, колькасць паўстанцаў дасягнула 180 чалавек.

21 красавіка, як узгадваюць дакументы, з’явіліся паўстанцы ў мястэчку Альковічы. Тут у мясцовым касцёле быў зачытаны маніфест паўстання, але мясцовы пробашч чытаць яго адмовіўся (вось табе і падтрымка каталіцкай царквы!). Пасля маніфест быў перададзены прысутнаму касцёле сялянам. Сярод удзельнікаў гэтага чытання згадваюцца два браты Козелы з маёнтка Сэрвач, якія былі ўзброеныя.

У гэты ж час да аддзела Козел-Паклеўскага далучылася трупа паўстанцаў Эўгеніюша Кавалеўскага — Стржыслава Радзевіча — Вінцэнта Адынца ў складзе 36 чалавек.

У гушчары Дзвіноскай пушчы Козел-Паклеўскі пачаў ствараць ca свайго аддзела сапраўднае войска. Паколькі асноўную частку паўстанцаў складала шляхецкая моладзь, студэнты ўніверсітэтаў, вучні гімназій, рамеснікі з мястэчак і гарадоў а таксама невялікая колькасць сялян (каля 18%), то гэта былі людзі, недасведчаныя ў вайсковай справе. Таму ў лагеры пад кіраўніцтвам былых вайскоўцаў праводзіліся заняткі па ваеннай падрыхтоўцы. Кожны дзень частка паўстанцаў выходзіла ў суседнія вёскі і фальваркі, дзе зачытвала маніфест паўстання, праз што спадзявалася далучыць ахвотнікаў да свайго войска.

Лагер інсургентаў часта наведвалі прадстаўнікі цывільнай паўстанцкай улады Вілейшчыны: У Аскерка, К. Тукала i I. Куроўскі. Яны прывозілі загады з Вільні, весткі аб дыслакацыі расійскіх войск, а таксама грошы, абутак, адзенне, зброю і харчы.

Праз некалькі дзён Козел-Паклеўскі падзяліў сваё войска на 3 плутоны (узводы) па 60 чалавек у кожным. Першым плутонам камандаваў Мельхіёр Чыжык, які быў штабс-капітанам расійскага войска, другім — Жалняркевіч, таксама былы вайсковец, а трэцім — Леапольд Асвяцімскі, студэнт Кіеўскага ўніверсігэта. 3 тых паўстанцаў, у якіх не было зброі, стварылі аддзел касінераў (іх узброілі косамі, пераробленымі на дзіды). Таксама пры штабе Козел-Паклеўскага было 10 кавалерыстаў для рэкагнасцыроўкі. Сам штаб складалі Вінцэнт КозелПаклеўскі, Казімір Бароўскі і Аўгуст Казела (Козел-Паклеўскі). Такім чынам, аддзел Козел-Паклеўскага налічваў больш за 200 чалавек (хоць перад паўстаннем Козел-Паклеўскі лічыў свой аддзел на тысячы, але шмат тых, хто запісваўся ў паўстанцы, пазней не прыйшлі ў лес).

Пасля рэарганізацыі і вучобы ў Дзвіноскіх лясах паўстанцкі аддзел накіраваўся ў бок Даўгінава. Як піша ў сваіх успамінах Э. Кавалеўскі, «ішлі ў вайсковым парадку, з разгорнутымі штандарамі, спяваючы патрыятычныя песні, не хаваючыся, дарогай праз вёскі і фальваркі».

У фальварку Генрыкполе, які належаў Асвяцімскім, спыніліся на абед. Потым рушылі на Янушкевічы. Па дарозе ў вёсках і фальварках чыталі маніфест паўстання, а праз гэта ўсё спадзяваліся далучыць ахвотнікаў да свайго войска. Але толькі ў двары Крайчанка, дзе была суконная фабрыка, да іх далучыліся трое чалавек. Каля в. Камена перайшлі Вяллю ўброд і ранкам 26.04 (08.05) увайшлі ў мястэчка Даўгінава.

У гэты дзень у Даўгінаве адбываўся фэст у гонар Св. Станіслава, імем якога названы мясцовы касцёл. Адзін плутон паўстанцаў захапіў установу паліцэйскага асэсара і знішчыў каравульныя пастарункі, другі плутон размясціўся на местачковым рынку, а трэці, склаўшы зброю, увайшоў у касцёл. Паўстанцкі капелан, ксёндз Гваддзецкі (паходзіў з Ваўкалаты), служыў св. імшу і прамовіў перад прысутнымі ўзнёслае казанне пра неабходнасць вызвалення Айчыны, але да паўстанцаў далучылася толькі некалькі мясцовых.

Пасля св. імшы паўстанцы падрыхтаваліся і рушылі па дарозе ў бок Докшыцаў Але неўзабаве праз некалькі кіламетраў збочылі ў накірунку Дзвіноскай пушчы.

27 красавіка гісторыкі фіксуюць сутычку аддзела Козел-Паклеўскага з урадавымі войскамі паблізу вёскі Тараканаўка. Вось як аб гэтым піша Станіслаў Зялінскі ў сваёй кнізе «Бітвы і сутычкі 1863-64 гг»: «27.04.(09.05)1863. Адбылася перастрэлка паміж дзвюма ротамі расійскіх войск і аддзелам пад кіраўніцтвам Вінцэнта Козел-Паклеўскага каля в. Тараканаўка. Амаль гадзіну расійцы абстрэльвалі паўстанцаў якія заселі ў зарасцях каля ракі Дзвіносы. Паўстанцы ў адказ не стралялі, бо на адлегласці ў 500 крокаў іх паляўнічыя стрэльбы былі малаэфектыўныя. Адзіны, Леапольд Асвяцімскі, які меў сапраўдны штуцар, стрэліў з яго некалькі разоў у бок маскоўцаў і забіў аднаго жаўнера, а другога — параніў. 3 боку паўстанцаў загінуў Ігнацый Казлоўскі — лекар і быў паранены Антон Палонскі. 3-за гэтай сутычкі расійцы спалілі двор (фальварак) Дзвіноса».

Пасля сутычкі з урадавымі войскамі аддзел Козел-Паклеўскага быў вымушаны схавацца на некалькі дзён у Ман’якаўскіх лясах каля фальварка Ман’якаў які належаў Бжэзінскім. У гэты час надвор’е сапсавалася, пахаладала, некалькі дзён запар ішлі дажджы, таму вырашана было ісці ў маёнтак Зацемень, каб крыху падсілкавацца і пераначаваць у панскай адрыне. Але расійскія войскі ішлі за паўстанцамі па гарачых слядах.

Пастка вось-вось павінна была зачыніцца, таму, хаваючыся ад пераследу, аддзел сышоў у лясы Стаецкія, я к i я належалі Севярыну Багдановічу, i лагерам стаў недалёка ад Мацькаўцаў Пан Багдановіч наладзіў харчаванне паўстанцаў з маёнтка Стайкі, замяніў паўстанцкіх юней на новых са сваёй стайні.

Удзень 14.05(26.05)1863 у Мацькаўцы прыйшла сотня казакаў. Кола атачэння звужалася. Увечары да Козел-Паклеўскага ў лагер прыбег ляснік пана Багдановіча i папярэдзіў паўстанцаў аб тым, што зранку казакі паедуць па вузкай грэблі, дзе іх лёгка можна перабіць. Паўстанцы паклаліся спаць, каб на досвітку зрабіць напад на казакаў. На варце застаўся Аляксандр Валіцкі, які павінен быў пабудзіць інсургентаў апоўначы. Надвор’е было халоднае і дажджлівае, таму Валіцкі згатаваў сабе грогу, выпіў каб не змерзнуць, і . .. заснуў. Прачнуліся паўстанцы, калі сонца ўзыходзіла, а казакі былі ўжо на грэблі. Козел-Паклеўскі быў раз’юшаны, ён хацеў расстраляць Валіцкага, але за таго ўступіўся Чыжык. Паўстанцы хутка згарнулі свой лагер і ўздоўж грэблі, па якой толькі што праехалі казакі, накіраваліся ў бок Уладыкаў. Ранкам 16.05 (28.05) аддзел Козел-Паклеўскага падышоў да берага ракі Іллі. 3-за дажджоў. якія ішлі некалькі дзён запар, рака разлілася. Паўстанцы пачалі будаваць плыты, каб пераправіцца на супрацьлеглы бераг, на якім у кіламетры злева ад іх была бачна вёска Уладыкі.

Адсюль пачынаецца апошняя і трагічная старонка аповеду пра партызанку аддзела Козел-Паклеўскага на Вілейшчыне падчас паўстання 1863.

Бітва пад Уладыкамі

Вось як падае падзеі расійскі бок (архіўны дакумент): «Журнал военных действий войск в Минской губернии с 14-го по 28-е мая 1863 г.: 

1) В Борисовском уезде

Высланные ночью 11 мая с майором Ковалевским две роты Великолуцкого полка (3-я стрелковая и 5-я) из Минска, соединившись с 13-ю ротою Кременчугского резервного пехотного полка в Логойске, прибыли в Завишено 13-го числа, не застав уже мятежников. В этот же день пришла туда и 15-я рота того же резервного полка; командование обеими ротами резервного полка военный начальник Борисовского уезда поручил находящемуся в Борисове адъютанту Великого Князя Николая Николаевича полковнику Галлу, который, как старший, принял в Зав и шс но начальство над всеми войсками, там сосредоточившимися. Вечером, 13-го же явилась в Завишено и 5-я рота Н о во и н гс рман лайде ко го полка из Вилейки.

По полученным сведениям, шайка Козелла, бывшая в Завишено 12 мая, перешла в Вилейский уезд, в так называемую Стайкиободовскую пушу. Войска утром 14-ш двинулись за нею до д. Затемье, прилегающей к означенной пуще. Здесь представлялось большое затруднение открыть мятежников: местность чрезвычайно лесиста и болотиста, а жители дер. Затемья, через которую толью что прошли повстанцы, шляхтичи, которые, только по слухам, были приведены мятежниками к присяге на верность повстанью, не давали положительного ответа о направлении шайки, говоря толью, что она пошла в лес. Посланные по разным направлениям 14 мая разъезды, а затем 15-го числа — отряды пехоты, не открыли следов повстанцев, хотя пехота обошла почти весь окрестный лес, а некоторые ее части проходили, как оказалось после, всего шагах в 800 от шайки. Только вечером 15-го были получены сведения, что шайка находится вблизи с. Владыки. Жители Затемья решились тогда указать кратчайший к этому пункту путь.

Стайкиободовская пуща рассекается почти по середине греблею, ведущею из д. Старинки. Южная часть пущи прилегает к непроходимым болотам, по середине которых протекает сплавная река Илия. В эту часть пущи, по показанию жителей Затемья, и пошли мятежники.

Намериваясь не допустить шайке прорваться в северную часть пущи, полковник Галл приказал 5-й роте Новоингерманландского полка, под командою штабс-капитана Волкова, занять греблю; оставив же обоз под надлежащим прикрытием в д. Затемье, полковник Галл с остальными двумя Всликолуцкими ротами (резервные же еще в то время не вернулись из дальней рекогносцировки), направился в глубь леса по указанному жителями направлению. Идя по болотистой тропинке, войска вскоре открыли свежие следы прохождения шайки. Затем к войскам выбежал из дер. Владыки крестьянин, сообщивший, что мятежники ночью переправились с правого на левый берег Илии и расположились в лесу, возле той деревни, заняв против брода позицию. Этот же крестьянин предложил указать другой брод, выше того, за которым расположились мятежники. Хотя указываемый брод в то время был очень глубок и узок, но так как он был неизвестен повстанцам, и представлял возможность напасть нечаянно на шайку, и при том почти в тыл ее, то им и было решено воспользоваться. Пройдя с полверсты по страшному болоту, роты дошли до брода и начали переправляться через реку; вода в некоторых местах достигала до груди солдат, не могших идти иначе, как поодиночке.

Шедшая в голове 3-я стрелковая рота, под командою поручика Воронкова, тотчас после переправы живо выстроилась за д. Владыки, пробежала эту деревню и, заметив в лесу, отделяемом от деревни небольшой полянкой, мятежников, бросилась на них рассыпною атакою. Мятежники, несмотря на всю неожиданность появления войск, успели занять опушку леса и, подпустив стрелков на 50 шагов, открыли по ним весьма сильный огонь, вынесший из наших рядов несколько человек, в том числе и командующего ротою. Поручик Воронков ранен крупною картечью в сгиб руки. Место его занял поручик Антонов. Несмотря на это, стрелки бросились в штыки.

5-я рота, под командованием штабс-капитана Миллаура, выйдя на поляну, и за ней резерв, пристроилась к обоим флангам стрелковой роты. Совокупными действиями этих двух рот шайка была поставлена в самое отчаянное положение, окруженная почти со всех сторон, приперта к реке. Мятежники, однако ж, не думали о сдаче. С полчаса продолжалась окончательная ожесточенная схватка, соединенная с огнестрельным боем. Наконец, не видя возможности сопротивления, часть повстанцев, составившая общую кучу; вроде колонны, бросилась в реку, представив таким образом стрелкам, занявшим берег, хорошую цель для их выстрелов; немного из искавших спасения достигли другого берега.

Тотчас после дела, продолжавшегося около 3 часов, подошла рота Новоингерманландского полка, которая, получив сведения о бое, тотчас двинулась к месту его ускоренным шагом, следуя иногда и бегом. Полковник Галл поручил этой роте, прибывшей с противоположного берега, очистить прилегающий к месту дела лесок от ускользнувших туда повстанцев. Ею открыто несколько мятежников, частью спрятавшихся на деревьях, они или убиты, или взяты в плен.

Шайка Козелла почти совершенно уничтожена. По показанию пленных, она расширялась до 300 человек, большею частью хорошо вооруженных, преимущественно дворян и помещиков Борисовского и Вилейского уездов. Потерю мятежников с точностью определить трудно, многие из них, никак не менее 50 человек, погибли в реке; собранных же на месте дела и в тот же день похороненных тел было 74, затем на другой день еще доставлено в дер. Владыки 16 тел; кроме того, есть сведения, что на противоположном берегу после ухода войск найдено до 30 тел, вероятно, успевших переправиться через реку и умерших от ран повстанцев. Взятых в плен 25 человек. Отбито оружия: 65 ружей, 21 пистолет, 3 сабли, 1 шашка, 1 кинжал, 3 косы, 3 топора и 1 нож. Захвачено 10 лошадей. Потеря наша: убитых 10, раненых 34, из которых 4 умерло вскоре. По окончании дела все войска, высланные для преследования шайки Козелла, возвратились на свои места».

(Арх. М. Муз. 91/19. — Л. 80)

А вось як апісвае тыя ж падзеі Станіслаў Зялінскі ў сваёй кнізе «Бітвы і сутычкі 1863-1864 гг.»: «Ранкам 16.05(28.05)1863, калі большая частка паўстанцкага аддзела Козел-Паклеўскага пераправілася на супрацьлеглы бераг ракі Іллі на плытах, з боку вёскі Уладыкі пачуліся стрэлы і з’явілася расійская пяхота. Частка паўстанцаў якая знаходзілася на плытах пасярэдзіне ракі, была вымушана вярнуцца на супрацьлеглы бераг з-за моцнага агню расійцаў. Вінцэнт Козел-Паклеўскі, камандзір аддзела, зарганізаваў абарону сіламі паўстанцаў, якія пераправіліся на ўладыцкі бераг.

Паўстанцы сустрэлі пяхоту моцным агнём у адказ, спынілі яе і нават на левым крыле аддзел касінераў пад кіраўніцтвам Здзіслава Ратынскага адкінуў суперніка да вёскі.

Але ўзброеныя стрэльбамі жаўнеры хутка перабілі паўстанцаў з косамі. Частка паўстанцаў спрабавала знайсці ратунак у рацэ, але ж да другога берага даплылі адзінкі.

2 гадзіны доўжыўся няроўны бой. 3 200 паўстанцаў ацалелі толькі 54, 53 зніклі без звестак, 25 трапілі ў палон, 2 былі цяжка параненыя, 58 палегла на полі бою.

Сярод загінулых: Даманоўскі, Даўкша, былы расійскі афіцэр, двое Адынцоў, Канапацкі, Капец, Ратынскі Альфрэд, Радзевіч Стржыслаў з сынамі, Тышкевіч Генрык, Валіцкі Аляксандр, Вінцэнт Козел-Паклеўскі і іншыя.

У палон трапілі: Шафкоўскі Вітольд (паранены), Здзіслаў Ратынскі (сколаты расійскімі штыхамі, але жывы), Аўгуст Козел-Паклеўскі і інш.». Частку ацалелых паўстанцаў з аддзела Козел-Паклеўскага, якія не паспелі пераправіцца праз Іллю, павёў у Ігуменскія лясы Мельхіёр Чыжык (дзесьці каля 40 чалавек).

Паўстанцаў, якія загінулі пад Уладыкамі, пахавалі ў брацкай магіле на ўскрайку вёскі, а забітых царскіх жаўнераў — на вясковых могілках.

Такім чынам скончылася спроба вілейскіх паўстанцаў са зброяй у руках адваяваць незалежнасць забранага Краю. Як піша ўдзельнік падзей Э. Кавалеўскі, якому пашчасціла ўратавацца, пераплыўшы Іллю: «У тым баі загінулі лепшыя людзі, квецень Вілейскага павета».

Але паўстанне яшчэ не скончылася, і на Вілейшчыне адбыўся яшчэ адзін бой.

Бой каля Каралеўцаў

Каля возера Нарач Густаў Чаховіч, пад псеўданімам Астоя (паводле назвы радавога герба), згуртаваў вакол сябе паўстанцкі аддзел колькасцю болып за 200 чалавек. Па плану паўстанцкага штаба гэты аддзел павінен быў далучыцца да паўстанцаў Козел-Паклеўскага, каб далей дзейнічаць разам. Месцам сустрэчы абралі лясы каля маёнтка Любань. Менавіта туды і вёў сваіх касінераў Густаў Чаховіч. Ён яшчэ не ведаў, што аддзела Козел-Паклеўскага болып не існуе, што ён амаль увесь палёг каля Уладыкаў.

Паміж вёскамі Вуткі і Любкі касінеры Чаховіча Астоі сустрэліся з царскімі войскамі, і адбыўся бой. Вось што піша Станіслаў Зялінскі: «24.05(05.06.)1863, в. Любкі.

Аддзел павета Свянцянскага пад кіраўніцтвам Густава Чаховіча (Астоі) прыйшоў да любанскіх лясоў у павеце Вілейскім. Каля вёскі Любкі, непадалёк ад Іжы, атакаваў высланыя з Вілейкі паўтары роты пяхоты Новаінгерманланскага палка і 20 казакаў на чале з каштанам Дзмітрыевым.

Нягледзячы на стомленасць маршам і нязручную пазіцыю, паўстанцы 3 гадзіны мужна змагаліся. Касінеры два разы адбівалі атакі жаўнераў здабыўшы пры гэтым 12 штуцараў Але ж паўстанцы былі вымушаныя адступіць, страціўшы 6 чалавек забітымі і 8 параненымі, сярод якіх быў і камандзір касінераў — Канстанцін Касцялецкі.

Расійцаў палегла 17, а 23 было паранена. Частка аддзела, 30 чалавек пад кіраўніцтвам Ляюна Чаховіча, была адрэзаная падчас бітвы ад астатняга войска паўстанцаў і вымушаная адысці ў павет Дзісенскі».

А вось, як гэты бой выглядае з боку расійскага, паводле архіўнага дакумента з Мураўёўскага музея ў Вільні: «Рапорт военнаго начальника Виленскаго уезда оть 27 мая за № 472 начальнику Штаба войск Виленскаго Военнаго Округа о деле при дер. Ижи. По полученным мною сведеніям, что в окрестностях между деревнями: Караковичи и Лищевичи, около Шемятовщизны Свенцянскаго уезда находится притон 2-х шаек, каждая в 300 человек, и что для преследованія оных в местечко Кобыльники прибыли войска, а потому, чтобы означенныя шайки не бросились в Вйлейскій уезд, я тотчас, основываясь на означенных сведеніях, послал полторы роты под командою капитана Дмйтріева по направленно к дер. Ижи, куда отряд прибыл к вечеру 23 числа и расположился на ночь, чтобы темъ временем лучше можно было разузнать о мятежниках. Оттуда сейчас же капитан Дмйтріев послал нарочнаго в местечко Кобыльники дать знать там прибывшим войскам, чтобы совокупно начать действіе против мятежников. На разсвете с 23-го на 24-е число люди, стоявшіе на пикете, заметили в разстояній двух верст от деревни Ижи шайку мятежников около 300 человек, почему тотчас капитан Дмйтріев с вверенным ему отрядом выступил из деревни и, разсыпав цепь, начал наступать бегом. Мятежники, заметив нашу цепь, тотчас начали отступать с пальбою в лес. Цепь наша, подбежав на ружейный выстрел, открыла частую пальбу и когда подбежала к лесу, — косиньеры с криком "ура"! бросились в атаку на них, но были опрокинуты подоспевшими резервами, оставив на месте несколько убитых. Таким образом, наши войска преследовали разбежавшихся мятежников по лесу на несколько верст. В этом деле потеря мятежников была довольно значительная: по показанію крестьян, найдено 31 тело «убитых», раненых же мятежники успели забрать с собою, и один взят в плен, с нашей стороны убитых на месте боя 1 унтер-офицер и 1 рядовой; тяжело ранены 3, из коих 1 умер спустя три часа, а двое умерли на другой день; в баталіонном лазарете легко раненых два, из коих один унтер-офицер из дворян Саросек, который все время находился впереди солдат и своей неустрашимостью и храбростью подавал пример и ободрял их; также и унтер-офицер из дворян Охонджанов все время находился под сильным непріятельскйм огнем, ободряя солдат, за то оба эти унтерофицеры заслуживают награды.

При этомъ честь имею просить Ваше Превосходительство ходатайства Вашего о награждсній двумя знаками военнаго ордена нижних чинов более заслуживающихъ.

Ведомость забранного оружія и других вещей при сем Вашему Превосходительству представить честь имею, за йсключеніем бумаг и устава, кои будутъ впоследствій представлены.

Подписал: Полковник Кн. Хованскій».

(Арх. М. Муз. 93/98. —Л. 194)


Паўстанцаў, якія загінулі ў бітве каля Каралеўцаў, пахавалі ў брацкай магіле побач з вёскай Вуткі. Цяпер на месцы магілы знаходзіцца жвіровая капальня, з якой бралі пясок на будаўніцтва дарогі паміж Іжай і Любанню ў савецкія часы. Такім чынам, некаторыя са змагароў-паўстанцаў цяпер раскіданыя дзесьці паміж гэтымі вёскамі.

Гэты бой быў апошнім, які адбыўся на Вілейшчыне падчас паўстання 1863. Праз нашы абшары яшчэ праходзілі дробныя часткі паўстанцаў, якія ішлі на злучэнне з больш буйнымі паўстанцкімі аддзеламі, але значных баёў болып не было.

Пачынаўся Мураўёўскі тэрор, ці, як ён сам гэта называў, «Приведение Северо-Западного края к единому образцу с центральными губерниями империи».

Вынікі і наступствы паўстання

Улетку 1863 баявыя дзеянні на абсягах Вілейшчыны скончыліся. Вось што піша вайсковы начальнік Вілейскага павета аб стане спраў на той час: «Рапорт военного начальника Вилейского уезда, от 18-ш июня 1863 г. № 213 о нахождении мятежнических шаек в уезде.

Основываясь на сведениях, собранных начальниками подвижных колонн, рекогносцирующих Вилейский уезд во всех его частях, имею честь донести Вашему Превосходительству, что в настоящее время в вверенном мне уезде нет почти никаких мятежнических шаек, за исключением незначительных партий самого ограниченного числа, скрывающихся еще в лесах, принадлежащих помещикам. Партии эти до времени не представляют собою ничего серьезного, но в некоторых местностях уезда, по дошедшим до меня сведениям, составляют как бы кадры для формирования новых. В этом отношении Бутуринская волость (Луковец), прилегающая к границам Борисовского уезда Минской губернии, представляет для них более удобств как по характеру местности, так по группированию там мелких помещиков, дающих шайкам все средства к укрывательству и к продовольствию. В силу вышесказанного, я нашел нужным отряды вверенного мне войска распределить по уезду для того, чтобы каждый из них имел определенный район действий и, открывая движение в различные его стороны, постоянно наблюдал бы за ходом дел революционных партий. Поэтому войска Вилейского уезда в настоящее время распределены так: три роты (3-я стрелк., 9-я и 10-я линейные) Астраханского гренадерского полка при 6 казаках, под начальством майора Вернадского, находятся в Луковице Бутуринской волости. При этом отряде постоянно находится офицер генерального штаба, штабс-капитан Рудановский. Две роты (11-я и 12-я) Астраханского гренадерского полка при 6 казаках, под начальством майора Голенищева-Кутузова, находятся в местечке Двиносах (Долгиновской волости). Две роты (5-я и 6-я линейные) Новоингерманландского пехотного полка в г. Вилейке, с целью охранять город и для конвоировки транспортов и пленных, отправляемых по назначению начальства, и две роты (7-я и 8-я линейные) Новоингерманландского пехотного полка, 1-я в д. Любани и 2-я в м. Коженце (Куренце), с целью делать передвижение по району в определенных им местах и постоянно наблюдать за ходом дел революционных партий. При этом считаю долгом своим довести до сведения Вашего Превосходительства, что войска эти находятся в отличном порядке, несмотря на постоянные передвижения из одного места в другое в последние три недели, сохранили бодрый вид, неутомимо преодолевали трудности походной службы и во всем представляют приятную надежду на верный успех в случае встречи с неприятелем. Начальники отрядов вполне понимают свои обязанности и с готовностью и с знанием своего дела служат мне лучшими помощниками. Об офицере генерального штаба штабс-капитане Рудановском я прошу Ваше Превосходительство особо довести до сведения Его Высокопревосходительства господина начальника края как о самом полезном здесь офицере, успевшем в короткое время как собрать самые верные сведения о действиях революционной партии, так и определить степень ее влияния в различных частях вверенного мне уезда. В нахождении шаек и в открытии лиц, принимающих участие в мятеже, он принимал непосредственное участие и в настоящее время мною оставлен снова при отряде майора Вернадского для разъяснения полученных сведений о движении шаек из Минского уезда чрез Виленский уезд в Борисовский, где в окрестностях Путилова предводитель их Чижик, соединившись с Конопорским, имеет в виду остаться в продолжение двух недель. Для противодействия их намерениям приняты уже меры, и отряд майора Вернадского во всякое время готов к встрече.

Сегодня утром 7-я и 8-я роты Новоингерманландского полка по моему приказанию выступили на Мадзиончи и Темплово для прикрытия со стороны Дисненскаго уезда.

Подполковник Васильев».

(Арх. М. М. № 94/99, отд. I. — Л. 76 об. — 78).


А напачатку зімы 1863 паўстанне было задушана на ўсёй тэрыторыі Беларуci. Так, паўстанне скончылася паразай інсургентаў. Гэтаму ёсць шмат аб’ектыўных прычын, якія прыводзяць сучасныя гісторыкі. гэта і адсутнасць дапамогі з боку Захаду, у якую верылі паўстанцы, i адсутнасць сапраўднай стратэгіі барацьбы, і перацяг царскімі ўладамі на свой бок значнай часткі сялянства абяцаннямі зямлі, і жорсткае задушэнне паўстання Мураўёвым, якое прымусіла болын заможную частку беларускай шляхты і магнатэрыі схіліць галовы перад каланізатарамі (ужо 8 жніўня 1863 частка беларускай шляхты падпісала зварот да расійскага цара аб «верноподданнических чувствах»). Усё так. Але калі ўзгадаць, што для ўціхамірвання паўстання ў край былі сцягнутыя 123 тысячы расійскіх вайскоўцаў, якім супрацьстаяла ў 10 разоў меншае паўстанцкае войска (у асноўным з шляхецкай моладзі з косамі і паляўнічымі стрэльбамі), то інакш быць не можа.

Трэба сказаць некалькі слоў «удзячнасці» тагачаснаму генерал-губернатару Паўночна-Заходняга краю М.М. Мураўёву, па мянушцы Вешальнік. Такую мянушку Мураўёў атрымаў яшчэ падчас задушэння паўстання 1831 года, калі быў губернатарам у Гародні. Тады паўстанцы часта лавілі і вешалі казакаў, якіх Мураўёў выпраўляў з даручэннямі. У адказ на гэта ён загадаў вешаць жыхара з найбліжэйшай да месца здарэння вёскі. Вось за гэта Мураўёў і атрымаў ад мясцовых сваю мянушку, якую і пацвердзіўу 1863.

Да таго ж яшчэ ў тым жа 1831 ён распрацаваў і перадаў цару праект «Об учреждении приличного гражданского управления в губерниях, от Польши возвращённых, и уничтожении начал, наиболее служивших к отчуждению оных от России», які ён таксама выдатна выканаў у 1863. Дзякуючы «мудрой политике этого настоящего государственного деятеля исконно русский и православный край, почти бескровно, был возвращён России».

«Амаль без крыві» — гэта 128 павешаных, 972 сасланых на катаргу, 345 — у жаўнеры, 846 — у арыштанцкія роты, 1427 —у Сібір, 4096 —у іншыя губерні Расіі, 1260 звольненых са сваіх пасад за ўдзел у паўстанні. Усяго выбылі з краю 12 483 чалавекі. У баях загінула каля 5 тысяч паўстанцаў. Але страты расійцаў і насамрэч былі невялікімі: 826 жаўнераў загінулі ў баях з інсургентамі, 348 памерлі ад ран, хваробаў ці зніклі без вестак. Таму з расійскага боку «амаль без крыві». Хто ж лічыў страты «туземцаў»?

Але гэта цалкам па Беларусі, а нас найбольш цікавіць, што адбывалася менавіта на Вілейшчыне.

Тут, як і паўсюль па краі, ішлі шматлікія арышты паўстанцаў і ператрусы ў шляхецкіх маёнтках у пошуках «спачуваючых паўстанню».

Па сведчаннях сучаснікаў падзей, толькі што пабудаваная (1856) турма ў Вілейцы, разлічаная на 100 арыштантаў, была перапоўненая паўстанцамі ці тымі, хто, магчыма, меў дачыненне да паўстання. Мураўёў казаў: «Очень часто я сажаю мятежников без малейшей вины, даже подозрения нет. Ну, в таком случае я всегда доотыскивал. Ну, тогда и подай его сюда».

У Вілейскім павеце прыцягваліся па справе ўдзелу ў паўстанні і пазбаўляліся праюў з канфіскацыяй маёмасці на карысць дзяржавы: Восіп (Юзаф) Козел-Паклеўскі з Сэрвачы, Аўіуст Козел-Паклеўскі з маёнтка Баркоўшчына, Яўстафій Козел (дваранін), Павал Козел (дваранін), Станіслаў Фельдберг, Леанард Рагановіч, Андрэй Кацела, Фама Вілейка, Уладзіслаў (Вітольд) Шафкоўскі, Людвік Васілеўскі, Восіп Ржэчыцкі, Юры Самотны, Генрых Навакоўскі, службовец Вілейскага павятовага суда, і Вікенці Казлоўскі, дваранін з маёнтка Сакаўшчына.

Помнікам тагачасным падзеям (але не паўстанцам), які мы можам бачыць да гэтага часу ў Вілейцы, з’яўляецца... Свята-Марыінская царква, на плошчы Леніна.

У 1863 памешчык Разанскай губерні камер’юнкер Апалон Міхайлавіч Рэдкін ахвяраваў 10 тысяч рублёў для пабудовы праваслаўнай царквы на вызваленай тэрыторыі Паўночна-Заходняга краю. Гэтая прапанова супадала з палітыкай пашырэння праваслаўя, якую праводзіў Мураўёў Таму для пабудовы было вызначана два месцы: ці ў Вілейцы, ці ў сяле Сабачынцы Лідскага павета. Але перамагла Вілейка. Храм быў закладзены побач з існуючай Свята-Мікалаеўскай царквой. Каб вызваліць пляцоўку пад будаўніцтва, спатрэбілася знесці сядзібу святара Іларыёна Выржыкоўскага. Але ахвяраваных грошай на будаўніцтва царквы не хапала. Тады Рэдкін даслаў яшчэ 1,5 тысячы. 122 жніўня 1865 царква ў гонар Святой Марыі Егіпецкай, разлічаная на 450 чалавек, адчыніла свае дзверы для вернікаў. 3 гэтай нагоды Мураўёў (які ўжо не быў губернатарам краю) даслаў тэлеграму, у якой пісаў: «Воздвигнутый храм — лепта в память о тех русских, которые пали при усмирении последнего польского мятежа».

Справа пашырэння ўплыву праваслаўнай царквы на Вілейшчыне рушыла хутка, дзякуючы намаганням генералгубернатара краю. У сваёй справаздачы за 1866 г. царкоўнае начальства пісала: «В нынешнем году, по одному Вилейскому уезду, приняли православие 6351 человек из католиков. В уезде построены две каменные церкви: в Вилейке (СвятоМариинская) и в м. Ершевичи. Заложено еще 10 церквей, 8 из которых уже строятся». гэта толькі за адзін 1866 год.

Так, у рэчышчы гэтай палітыкі на Вілейшчыне было пабудавана шмат цэркваў. Напрыклад: Мльча — 1865, Куранец — 1865, Даўгінава — 1871, Касута — 1878, Ручыца — 1881, Нарочы — 1882, Спягла — 1865. У народзе гэтыя цэрквы звалі «мураўёўкамі».

А вось каталіцкія касцёлы зачыняліся ці перадаваліся праваслаўнай царкве. Яскравым прыкладам гэтаму з’яўляецца лес недабудаванага касцёла ў Вілейцы. Яго пачалі будаваць у 1862 на сродкі вернікаў. Кіраваў будаўніцтвам ксёндз Севярын Мікутовіч. Але ўжо ў 1863 па абвінавачанню ў тым, што частка сродкаў была накіраваная на патрэбы паўстанцаў касцёл у каталікоў забралі і аддалі праваслаўным.

Каб зрабіць царкву, спатрэбілася перабудаваць формы вокнаў і вежы, таму новая царква ў гонар Святога Георгія адчынілася толькі ў 1874. А вось касцёл у вілейскіх вернікаў-каталікоў з’явіўся толькі ў 1913. Да гэтага часу касцёла ў Вілейцы не было.

Такі лёс напаткаў і шматлікія іншыя храмы Вілейшчыны. Напрыклад: 

• Ілля, 1864. Касцёл Маці Божай Ружанцовай, забраны і перароблены на царкву;

• Куранец, 1866. За ўдзел мясцовага ксяндза ў паўстанні (фарбаваў вежы Вілейскага касцёла, пазней сасланы ў Сібір) забраны і перароблены на царкву;

• Гарадзішча, 1865. Забраная капліца, якая належала да Куранецкай парафіі;

• Клесіна, 1871. Зачыненая капліца;

• Батурына (каля Лукаўца), 1866. За ўдзел кс. Адама Дамашэвіча ў паўстанні касцёл быў забраны і перададзены праваслаўным. Каля 1000 вернікаў-каталікоў «добраахвотна» перайшлі ў праваслаўе;

• Лукавец, 1867. Каталіцкая капліца пераробленая ў праваслаўную;

• Вязынь, 1866. Касцёл перароблены ў царкву;

• Спас, 1866. Касцёл перароблены ў царкву.

У 1864 выйшаў указ аб забароне будаўніцтва новых касцёлаў і аднаўлення колішніх. Слушна казаў пра гэта Мураўёў: «Одна православная церковь и одна русская школа сделают в вопросе приведения этого края к общероссийскому образцу больше, чем тысяча российских штыков».

Дарэчы, пра школы. На той час у Вілейцы існавалі дзве школы: 

• для хрысціян рознага саслоўя. Адчыненая 1 красавка 1853 г.

• двухкласная яўрэйская школа Адчыненая 18 лістапада 1854 г. Дык вось, навучанне ў гэтых школах, нават габрэйскай, было пераведзена на рус кую мову. Раней было на польскай ды ідыш адпаведна.

Менавіта ў гэты перыяд пачалося зараджэнне тэорыі заходнерусізму, згодна з якой ніякіх беларусаў ці ліцвінаў ніколі не існавала, а жыла тут толькі частка «великого русского народа», але досыць сапсаваная палякамі. Так выкладалася гісторыя нашага краю ў школах.

Ba ўсіх установах улады службоўцы змяняліся на карэнных рускіх ці хаця б беларусаў праваслаўнага веравызнання. Вось што піша тагачасны часопіс: «Русское общество в уезде небольшое, состоит только из служащих».

У 1867 выйшаў царскі ўказ аб забароне друку кніг на беларускай мове, хаця па-польску кнігі ў краі выдаваліся (вось і барацьба з польскім уплывам).

У 1864 годзе вырашылася ўрэшце зямельнае пытанне для мясцовага сялянства. Выйшаў указ аб надзяленні сялян зямлёй за выкуп. Гэтыя землі браліся з канфіскаваных у паўстанцаў маёнткаў.

Вось урывак з тагачаснага дакумента аб надзяленні сялян зямлёй з канфіскаванага маёнтка, які адлюстроўвае стан спраў у гэтым пытанні: 

«По указу ЕГО ИМПЕРАТОРСКОГО ВЕЛИЧЕСТВА, САМОДЕРЖЦАВСЕРОССИЙСКАГО... Главное выкупное учреждение разрешило по выкупному акту для конфискованного имения Осцюковичи помещика Константина Тукало причитающуюся крестьянам собственникам в числе 325 душ, под выкупаемую землю в количестве 1407 дес. 1007 саж. выкупную ссуду 7698 р. 63 коп., сроком с 1 февраля 1865 года, а на погашение сей ссуды в течении 49 лет определено с крестьян собственников по 461 р. 92 коп. ежегодного выкупного платежа...»

Далей ідзе пералік, каму і колькі зямлі асабіста.

А вось шляхта, як асобы польскай нацыянальнасці, атрымала напоўніцу. Маёнткі ўсіх удзельнікаў паўстання і нават тых, хто толькі меў нейкае дачыненне да паўстання, забіраліся на карысць дзяржавы. Аддаючы гэтую зямлю за невялікі кошт, спрабавалі заахвоціць службоўцаў з цэнтральных губерняў Расіі да пераезду ў край. Калі маёнтак не меў попыту на працягу двух гадоў, ён павінен быў прадавацца праз аўкцыён.

Але з 1865 асобам польскай нацыянальнасці было забаронена набываць маёмасць у краі. Да таго ж на ўсіх землеўласнікаў польскай нацыянальнасці была накладзена кантрыбуцыя ў памеры 10% з усіх прыбыткаў. Такім чынам улады спрабавалі выбіць эканамічны грунт з-пад магчымых у будучыні паўстанняў.

Род Козел-Паклеўскіх

Козел-Паклеўскія (Козел, Казела, Козел-Паклеўскія ці проста Паклеўскія) — гэта старажытны шляхецкі род уласнага герба «Козел II» у Вялікім Княстве Літоўскім. Паходзіць гэты род ca Смаленшчыны (Прыдняпроўе).

У 1415 родапачынальнік Казёл быў паслом вялікага князя ВКЛ у г. Вісліца (Польшча). У 1504 згадваюцца Ян і Мікалай Казлы, ложнічыя караля польскага і вялікага князя ВКЛ Аляксандра Напачатку XVI ст. Савіч Казёл перасяліўся са Смаленшчыны ў Ашмянскі павет ВКЛ. У канцы XVI ст. і пачатку XVII ст.

Фабіян Козел быў сакратаром караля Жыгімонта Аўгуста. 3 пачатку XVII ст. род пачаў называцца Козел-Паклеўскімі ад свайго маёнтка Паклева ў Ашмянскім павеце. Род валодаў таксама Сухадоламі (Ашмянскі павет), землямі ў Віцебскім ваяводстве і іншымі.

3 пачатку XVII ст. да 1793 прадстаўнікі роду займалі шэраг пасад у Ашмянскім, Вількамірскім, Аршанскім паветах і ў Інфлянтах. У канцы XVIII ст. утварыліся дзве новыя галіны роду: літоўская з сядзібай у Антокалі (Вількамірскі павет) і віцебская з сядзібай у Быкаўшчыне (Лепельскі павет).

Прадстаўнікі роду Козел-Паклеўскіх, якія бралі ўдзел у паўстанні 1863 г. на Вілейшчыне

Ян Козел-Паклеўскі, псеўданімы «Скала», «Якуб», «Глябовіч» (1837-1896).

Нарадзіўся ў маёнтку Сэрвач Вілейскага павета. Яго бацька, таксама Ян, быў ліберальным памешчыкам, уладальнікам маёнткаў Вялікі Сэрвач, Жар і Харак, ганаровым куратарам гімназій Мінскай губерні, уласнікам некалькіх прыбытковых дамоў-камяніц у Вільні. Маці — Юзэфа Таленсдорф.

Да 1852 выхоўваўся дома, потым паступіў у школу гвардзейскіх падпрапаршчыкаў у Пецярбургу. Далей была вучоба ў Вайсковай інжынернай акадэміі, якую скончыў з залатым медалём. У 1859 падаў у адстаўку ў званні паручніка і адразу выехаў у Парыж, дзе паступіў у Вышэйшую вайсковую школу на інжынерны факультэт. Падчас вучобы ў Пецярбургу ён увайшоў у рэвалюцыйны гурток пад кіраўніцтвам 3. Серакоўскага і Я. Дамброўскага, але за мяжой ён яшчэ болей пераканаўся ў неабходнасці барацьбы з самадзяржаўем за незалежнасць Айчыны. Таму ў 1861 ён вярнуўся на Радзіму, дзе стварыў арганізацыю чырвоных у Мінску.

Увосень 1862 Ян Козел, як чалавек з шырокімі армейскімі сувязямі, быў выкліканы кіраўнікамі падполля ў Вільню замест Л. Звяждоўскага, пераведзенага па службе ў Маскву. Козел стаў на чале Літоўскага правінцыйнага камітэта і быў адным з найбліжэйшых паплечнікаў К. Каліноўскага па падрыхтоўцы паўстання ў Беларусі і Літве.

Калі пачалося паўстанне ў Польшчы (студзень 1863), Ян Козел па даручэнні Каліноўскага, дзеля аб’яднання дзеянняў канспіратараў, ездзіў у Пецярбург і Маскву, аб’ехаў Беларусь і, толькі калі пачаўся пераслед яго з боку царскіх улад, быў вымушаны з’ехаць у Польшчу.

3 вясны 1863 ён працаваў у паўстанцкай арганізацыі ў Варшаве, быў рэферэнтам у вайсковым аддзеле паўстанцкага ўрада і нават нейкі час — камендантам Варшавы.

Увосень 1863 Ян Козел пад псеўданімам Скала (палкоўнік Скала) быў прызначаны ваенным начальнікам Аўгустоўскага і Гродзенскага ваяводстваў полым камандзірам 3-га корпуса паўстанцкіх узброеных сіл.

Пасля задушэння паўстання ён апынуўся ў эміграцыі спачатку ў Дрэздэне, а потым у Парыжы. У канцы 1864 французскі ўрад прапанаваў Яну Козелу згуртаваць і ўзначаліць аддзел сапёраў для запланаванага будаўніцтва канала ў Панаме, але справа гэтая не здзейснілася. 3 1865 ён працаваў інжынерам у Ла-Рашэлі.

Калі пачалася франка-пруская вайна (1870), Ян браў у ёй удзел на баку Францыі. Атрымаў пад сваё кіраўніцтва брыгаду пяхоты з Вандэі, потым узначальваў штаб 24-га корпуса. Пасля заканчэння вайны апынуўся ў Марсэлі, дзе спрабаваў уладкавацца на працу. Там пазнаёміўся з расійскім консулам, з якім дамовіўся выдаваць часопіс, каб прапагандаваць ідэі панславянства, калі на гэта будзе фінансаванне з Расіі. Такая здрада выклікала абурэнне ў колах польскай эміграцыі, і Ян Козел вымушаны быў вяртацца на радзіму. Пасля вяртання (студзень 1872) ён быў арыштаваны і сасланы простым жаўнерам у г. Верны (Алма-Ата).

Пасля службы ў войску застаўся ў Сярэдняй Азіі. У 1875 атрымаў патэнт на заснаванне прадпрыемства па здабычы і апрацоўцы мармуру ў Кульджы. Акрамя гэтага, меў яшчэ параход на рацэ Іллі і кіраваў будаўніцтвам моста цераз раку Муграб у Ашхабадзе.

У 1883 вярнуўся на Радзіму. Памёр 7 мая 1896.

Пахаваны ў Бабруйску.


Вінцэнты Козел-Паклеўскі (1838-1863). Нарадзіўся ў маёнтку Вялікі Сэрвач Вілейскага павета. Як і яго старэйшы брат Ян, быў на хатнім выхаванні. У 1852 разам з Янам паступіў у школу гвардзейскіх падпрапаршчыкаў у Пецярбург, пасля заканчэння якой (у 1856) застаўся вучыцца ў Пецярбургу на вайсковага інжынера разам з братам. Падчас вучобы належаў да афіцэрскай рэвалюцыйнай арганізацыі пад кіраўніцтвам 3. Серакоўскага і Я. Дамброўскага. У 1858 скончыў Акадэмію і быў накіраваны на службу ў Вільню. Праз год пераведзены ў фінскі Свеаборг, дзе і служыў ваенным інжынерам. У 1860 сыходзіць са службы ў званні штабс-капітана.

Напачатку 1861 па даручэнні кіраўніка віленскіх чырвоных Л. Звявдоўскага едзе ў Познань, каб наладзіць стасункі з тамтэйшымі патрыётамі. У сакавіку 1861 вяртаецца на радзіму, дзе стварае рэвалюцыйную арганізацыю ў Вілейскім павеце. У студзені 1863 прызначаны ваенным кіраўніком роднага Вілейскага павета, шырока прапагандаваў сярод насельніцтва праграмныя дакументы паўстання. Паводле ўспамінаў удзельніка тых падзей на Міншчыне В. Кошчыца, паўстанцкая арганізацыя ў Вілейскім павеце, дзякуючы Козелу, стаяла на самым высокім узроўні, прынамсі праца тут была наладжаная лепш, чым у большасці паветаў Мінскай губерні.

Напачатку мая 1863 згуртаваў і ўзначаліў паўстанцкі атрад, у якім налічвалася 200-250 чалавек. 28 мая 1863 загінуў у бітве з царскімі войскамі каля вёскі Уладыкі. Разам з ім палегла большая частка яго атрада. Паўстанцкая публіцыстыка ставіла Вінцэнта Козела ў адзін шэраг з кіраўніком лідскіх паўстанцаў Людвікам Нарбутам і называла літоўскім Леанідам (па аналогіі са спартанскім царом, знакамітым героем Фермапіл). Пахаваны Вінцэнт Козел-Паклеўскі ў брацкай магіле каля вёскі Уладыкі разам з іншымі паўстанцамі. Але існуюць звесткі, што яго бацька, уладальнік Сэрвача Ян Козел, употайкі перапахаваў целы Вінцэнта і яго малодшага брата Міхала, таксама загінулага пад Уладыкамі, у родным Сэрвачы пад касцёлам, каб не знайшлі расійскія ўлады. Касцёл той у пачатку 1950-х разабралі і перавезлі ў вёску Давыдкі пад клуб. Цяпер на месцы колішняга касцёла ў Сэрвачы знаходзіцца невялічкі пагорак, а на ім металічны крыж.

Гэта і ёсць магчымае месца пахавання камандзіра вілейскіх паўстанцаў. Ён загінуў, але да гэтага часу з пакалення ў пакаленне перадаюцца яго апошнія словы: «Не мы, дык нашыя косці здабудуць вольнасць».


Зянон Козел-Паклеўскі (1842-1878). Нарадзіўся ў маёнтку Вялікі Сэрвач. Брат Яна і Вінцэнта. У 1863 вучыўся ў Віленскай гімназіі. За рэвалюцыйную агітацыю сярод вучняў гімназіі ў лютым 1863 быў сасланы на 3 гады ў Арэнбургскі асобны корпус шарагоўцам.


Юзаф Козел-Паклеўскі (1845-1915). Нарадзіўся ў м. Вялікі Сэрвач. Брат Яна і Вінцэнта. Пасля задушэння паўстання быў сасланы ў жаўнеры ў Омск.

Дзякуючы сувязям сваяка Альфонса Фаміча Козел-Паклеўскага, быў накіраваны адбываць пакаранне на Таліцкі броварны завод, які належаў А. Ф. Козел-Паклеўскаму.

3 1890 ён ужо кіраўнік канторы Таліцкіх заводаў упаўнаважаны па справах гандлёвага дома «Нашчадкі А. Ф. Козел-Паклеўскага». Займаў шэраг пасад у Пермскай губерні. Ахвяраваў шмат грошай на мэты развіцця адукацыі і медыцыны Урала. 3 1883 быў жанаты з Юліяй Паўлаўнай Козел-Паклеўскай, дачкой Паўла Козел-Пажлеўскага, уладальніка маёнтка Дзекшне Вількамірскага павета, удзельніка паўстання 1863, ад якой меў трох сыноў: Тадэвуша, Вінцэнта і Юзафа. Памёр 31.01.1915 у Таліцы Камышлоўскага павета Пермскай губерні, дзе і пахаваны. Пасля яго смерці жонка Юлія разам з сынамі вяртаецца ў Вялікі Сэрвач і дзеліць спадчыну мужа паміж нашчадкамі. Старэйшы сын Юзаф атрымаў Вялікі Сэрвач, Вінцэнт — толькі пабудаванае Людвінава з закладзенай у ім фермай срабрыстых ліс, а малодшы Тадэвуш атрымаў Кастыкі, у якіх быў вадзяны млын.

3 трох братоў сваёй смерцю памёр толькі старэйшы Юзаф, у якога было пяцёра дзяцей: Альжбета, Ізабэла, Юлія, Тадэвуш і Міхал, якія цяпер жывуць у Польшчы.

Сярэдні брат Вінцэнт быў расстраляны нкусаўцамі ў 1940 у лагеры польскіх ваеннапалонных у Казельску. Малодшы з братоў Тадэвуш быў расстраляны немцамі ў 1942 за ўдзел у канспірацыі Арміі Краёвай.


Міхал Козел-Паклеўскі (1847-1863). Нарадзіўся ў маёнтку Вялікі Сэрвач. Малодшы з братоў Козел-Паклеўскіх. Удзельнік паўстання 1863. Загінуў у бітве з царскімі войскамі каля вёскі Уладыкі.

У Вілейскім павеце прыцягваліся па справе ўдзелу ў паўстанні і пазбаўляліся правоў з канфіскацыяй іх маёмасці на карысць дзяржавы яшчэ шэраг прадстаўнікоў роду Козел-Паклеўскіх.

Гэта Аўгуст Козел, вучань 7-га класа Віленскай гімназіі, за ўдзел у маніфестацыях. Жыў пры маці ў маёнтку Баркоўшчына. Юліян Козел, вучань 7-га класа Віленскай гімназіі, за ўдзел у маніфестацыях. Бацька — Дамінік Козел, уладальнік Мядзела, які загінуў у бітве пад Уладыкамі. Яўстафій Козел—дваранін. Павел Козел — уладальнік маёнтка Дзекшне Вількамірскага павета.

Таксама трэба ўзгадаць Дамініка Козела, уладальніка Мядзела, які быў харунжым у Вінцэнта Козел-Паклеўскага і загінуў у баі пад Уладыкамі. Штандар атрада быў захоплены расійцамі, пазней захоўваўся ў фондах Віленскага музея старажытнасцяў. На сцяне касцёла ў Касцяневічах ёсць памятная дошка ў гонар Дамініка Козела.

Нельга не ўзгадаць Альфонса Фаміча Козел-Паклеўскага, уладальніка Кацярынінскага і некалькіх броварных заводаў уласнай прамыслова-гандлёвай кампаніі ў Табольскай і Цюменскай губернях, параходаў на Обі, Іртышы і Туры.

Па ўспамінах удзельнікаў паўстання, ён даслаў на патрэбы паўстанцаў 50 тыс. рублёў а пасля дапамагаў і падтрымліваў сасланых інсургентаў. Ён паходзіў з віцебскага адгалінавання роду Козелаў (маёнтак Быкаўшчына).

Нарадзіўся ў 1809. У пачатку 1830-х апынуўся на Урале, быў прызначаны чыноўнікам па спецыяльных даручэннях пры генерал-губернатары Заходняй Сібіры П. Гарчакове. У хуткім часе зрабіў кар’еру на новым месцы. Хоць ён і не прымаў удзел ва ўзброенай барацьбе, але шмат зрабіў для справы паўстання.

Помнікі паўстанню 1863 года, якія ёсць ці некалі былі на Вілейшчыне

Куранец

На могілках каля цяперашняга Куранецкага касцёла (колішняга будынка канторы калгаса «Вілейскі») пахаваны 18 паўстанцаў 1863. Прозвішчы іх, на жаль, невядомыя.

Па адной з версій, гэта могуць быць тыя, хто памёр ад ран у шпіталі, які зрабіў падчас паўстання ў сваім маёнтку ў Любані пан Любанскі. Паколькі большасць паўстанцаў былі католікі, то і пахавалі іх на могілках каля найбліжэйшага касцёла. Да таго ж куранецкі пробашч спачуваў паўстанню.

У 1923 на брацкай магіле быў усталяваны помнік з бетону ў выглядзе крыжа. На ім надпіс на польскай мове: «18 паўстанцаў. 1863 г.».

Помнік захаваўся да нашага часу.

У 1920-х у Куранцы быў усталяваны помнік у шнар змагароў за незалежнасць Айчыны 1863. Аўтарам яго быў П. Германовіч. Помнік быў зроблены з дрэва і гіпсу. Ён размяшчаўся на галоўнай вуліцы мястэчка (у савецкія часы — побач з бальніцай, а цяпер на гэтым месцы знаходзяцца толькі што пабудаваныя дамкі аграгарадка Куранец).

У 1939, падчас аб’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі, помнік быў знішчаны. У 1941 немцы расстралялі двух мясцовых жыхароў якія нішчылі помнік разам з Саветамі.

Да цяперашняга часу захаваўся падмурак-п’едэстал таго помніка, на якім зроблена кветніца.

Уладыкі

У лесе, на ўскрайку вёскі Уладыкі, знаходзіцца магіла паўстанцаў аддзела В. Козел-Паклеўскага, якія загінулі ў бітве з царскімі карнікамі 16(28).05.1863.

Пасля бітвы навакольныя жыхары пахавалі целы загінулых паўстанцаў у брацкай магіле. Дакладная колькасць пахаваных невядомая. У шматлікіх крыніцах падаюцца розныя лічбы. Але калі ў 1933 на магіле была зробленая надмагільная пліта і ўсталяваны крыж з мемарыяльнай дошкай, то на той дошцы было пазначана 121 прозвішча загінулых паўстанцаў.


Purchase this book or download sample versions for your ebook reader.
(Pages 1-38 show above.)